Шэры верш...

Шэрая вуліца, шэрае неба ...
і быццам здаецца нічога не трэба ...
Здаецца ў роспачы гэтакі востраў,
Дзе быццам бы лёгка, дзе быццам бы проста.

Але ж шэрай заслонай кладзецца на плечы
Марны і ціхі восеньскі вечар ...
І ў вачах, нядаўна яркіх і жвавых,
Шэрая вуліца, шэрыя хмары ...

І зноў каля шкла, за якім шэры дождж,
Зноў цыгарэта і моцная кава...
З позіркам сумным, без думак, без слоў,
Марудны эмбіент абдыме ласкава...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →