Я беларус
Я бацькаўшчыны мiлай родны сын.
Я беларус,ад слоў не адракуся,
I лёсу дзякую за гэты край адзiн.
I шчаслiў я,што дыхаю паветрам,
Што нiў бяскрайнiх бачу першы цвет,
I сiнь азёраў,i дыханне ветру,
I неба мiрнага заўжды блакiтны свет.
Хай кажуць дзiўныя,што мы не маем шчасця,
Што грошай зарабляем менш за ўсiх.
Мяркую я,што не ў грашах багацце,
А ў розуме ды ў руках людзкiх.
Квiтней,мой край,квiтней мая Радзiма.
Гадуй нашчадкаў ды бацькоў шануй.
I дзе б нi быў,нiдзе мне так нi мiла,
Любi ты нас ды ад бяды ратуй.
Я беларус,i гэтым ганаруся,
Я веру ў будучыню ды дабром жыву.
Я беларус,i я не прадаюся.
I краю роднаму свой лёс я падару.
Свидетельство о публикации №112100710752