2 Гарэза-вецер
Гарэза-вецер гоніць лісце шпарка.
Сваволіць так ніхто не дазваляў!
Ён дрэвы распрануў у алеях парка,
Сукенкі жоўтыя паўсюдна раскідаў.
Імчыцца лісце ўздоўж дарогі цугам.
Вось раптам узняўся залаты віхор.
І толькі лёг на клумбе роўным кругам,
Схапіў гарэза - і ў суседні двор.
Руплівы дворнік услед яму злуецца:
“Усю работу знішчыў, ліхадзей!”
А ён, свавольнік, толькі ўсміхнецца
І пачынае распранаць людзей.
Свидетельство о публикации №112100603831
Владимир Гайдук 22.12.2015 10:12 Заявить о нарушении