Дваякая мараль

Мой мужык тут зглуздзіў быў
Так араў, бадай што біў
Ды вапіў ён вельмі дзіка
Аж спужалісь дзеці крыку.

У чым справа? Дык вясна.
Майму мужу не да сна.
Павылазілі тут ногі
І ўсе – не недатрогі

Як і кожны такі май –
Паспрабуй яго ўтрымай
Едзе на сваёй машыне
Ліпне к кожнай ён дзяўчыне

А цяжарная жана
была дома, ды адна
Дзеці трохі падраслі
У школу ды ў садок пайшлі

Вышла жоначка на працу
Пачала ж і апранацца
Расцвіла, нібыта ружа
Мужыкам прывабна дужа…

Самаму ж дык не цікава
Што ў ёй?  звычайна справа…
Як звычыйнае сняданне…
Што тут смачнага – пытанне.

…Неяк ехаў мой мужык
Вокам ўраз да шкла прынік:
Йдзе прыгоджая дзяўчына
Ўсё пры ёй, трахнУць б даўнінай!

Пабібікаў, падміргнуў,
Галавой ён так кіўнуў:
Мол,  сядай хутчэй у машыну,
Я цябе дамоў падкіну.

Тая села і шчабеча –
Ўсё не так, ўсё недарэчы
Несвабодна, ёсць мужык…
Ды мужык мой не панік!

Не адзін ён раз з замужняй
Да паўночы “дзёргаў вужжы”-
Ўжык туды, і ўжык сюды…
Замужам? І што тады?

Сэкс другі? Не, смачны-ы-ы сэкс…
Гэта з жонкай ён знік ўвесь!
А з чужой якой кабетай
Вельмі добры сэкас гэты!..

І кабета пагадзілась,
Да ляску з ім пракацілась,
Ды дайшло здымаць трусы…
А з нутра – як галасы:

“Як к тваёй там хто і дзе
Гэтак сама падыйдзе…
Што тады?.. А што яна?..”
… Ён  паслаў дзяўчыну на…

І хутчэй рвануў дадому
Каб нікому бы другому
Не аддалася жана…
Прыязджае – вось яна…

…Дык вапіць, дурны скаціна,
Ўжо цэлую гадзіну:
Хто калі дзе падышоў,
што казаў, куды пайшоў…

Ўсё цікава, ўсё скажы…
Мо, яшчэ што пакажы?
Лепей за сабой глядзі!
Не? Туды ж, да усіх, ідзі!


Рецензии