Маладзiк i зорка

 
( байка)

Летняй ночкай Маладзiк выйшаў прагуляцца.
Зорку пекную спаткаў, пачаў заляцацца.
Ен i гэтак, ен i так ля яе тапоча,
Зорка ганарыстая нат зiрнуць не хоча.
- Адыйдзiся ад мяне, дурань непрывабны,
Тонкi, гнуткi i крывы ды яшчэ й нахабны.
У люстэрка  на сябе паглядзiся, блазень,
Ну, якi з цябе жанiх – рогi вунь вылазяць.
Грошы дзе твае, скажы, кiшэня з прарэхай,
Згiнь,нячысцiк,адыйдзi, не ўвядзi да грэху.
Што тут зробиш. Маладзiк, крыху пажурыўся,
З непрыкметнай, сцiплаю Зоркай  ажанiуся.
У турботах час ляцей, дзень змяняўся ночкай
Вось сямейка прыбыла –  ужо тры сыночки.
Узмужнеў Маладзiчок, у Мiнiстэрстве Босскiм
Крэсла добрае займеў, стаў зусiм не простым.
Мажны, важны,кожны рух – увасабленне сiлы,   
Пад началам клеркаў штат…- поўня наступiла.               
Вось аднойчы вечарком ен, надзьмуўшы рыла,
У каляснiцы залатой мчаў по небасхiлу.
Ды знянацку (Божа ж мой, ой, ратуй, анелак!)
Зорка быўшая яго кiнулась пад колы.
- Любы, родны, дарагi, з ранку да змяркання
Марыла табе сказаць пра свае каханне…
Так свяцiўся Маладзiк пад яе гамонку,
Што забыўся на усе – пра дзяцей, пра жонку.
Пацякло  ў яго жыцце,не жыцце, а казка,
Пакуль грошыкi былi, то была i ласка.
Кожны вечар Маладзiк Зорку  ў каляснiцу
I ў нябесны рэстаран, каб папiць вадзiцы.
Пагулянка там iшла, што нябесы трэслись,
Ды нядоуга так было, не ўтрымауся ў крэсле.
Бог прачуў, што ад яго былога майстэрства
Не засталася анi, выпер з Мiнiстэрства.
Што тут, людцы пачалось, Зорка як сшалела,
 Маладзiк знiякавеў - з твару зпаў i з цела.
-  Каб цябе, мой дарагi, лiхаманка трэсла,
Ты мне лепей адкажы –грошы дзе,дзе крэсла?
Каляснiцу у цябе i тую адабралi,
Што за ўмовы для мяне, для такое кралi.
Ты цяпер, каханы мой, мне ужо не роўня,
Адшукаю для сябе я другую поўню.   
        ------------------------------------

Спадары  Маладзiкi,  лек   ад лiхаманкi -
Думаць, што кахаюць Зоркi – ваш партрэт цi рамку.


Рецензии
Клас! Вельмі спадабалася! )))))))

Лаззаро   26.10.2014 06:35     Заявить о нарушении
Дзякую!
Мова Янкi i Якуба,
Мова маёй мацi-
Ўпершыню цябе пачула
У бацькоўскай хаце.

Надежда Чмара   27.10.2014 15:56   Заявить о нарушении