Успамiны

https://youtu.be/kmKCzC-mlvY

Бывае  часам     па вясне
Нi то у мроях, нi то ў сне
Я бачу хату i садок,
За хатай рэчачку, лясок               
Ля хаты бацька, мацi, конi,
Сядзiць старая на услоне,
Аб нечым мацi цiха бавiць,
А бацька агарожу правiць.
Смяецца мацi, голас звонкi,
Сусед Яўхiм прыйшоў за  жонкай.
Злуецца дзед: «Чаго  кабета,
Расселася, ты так  да лета   
Язык свой прамянцешыш лоўка,
А што не доена кароўка,
Табе да гэтага – анi,
А ну, хутчэй домоў ганi».
Умяшаўся бацька: «Кiнь  суседзе,
Лепш сам прымi удзел ў бяседзе».
Тытунь дастаў i спраўна,  хутка
Зрабiў для дзеда самакрутку.
Адразу дзед палагаднеў
I на услон да бабкi сеў.
На плоце дружнаю сямейкай
Дзятва, як тыя верабейкi,
Жукоў пiльнуе, каб уволю
Набегацца па наваколлi.
А веска вечарок чакае.
Гармонiк дзесьцi цiха грае,
Чуваць дзяўчатак галасы,
Сцямнела, зорак рой касы
На неба высыпаў, і маці 
Чакае на вячэру ў хаце.
Чаго тут толькi не стае,
Аж гнуцца дошкі на стале:
I агуркi, i бульба  ў місцы,
Ляжыць, як дзіцятка ў калысцы,
Талерка  с тлустым селядцом,
Збанок глiняны з малаком,
Яечня з салам спеў вядзе,
Нат  мед у сотах  для мяне.
Гамонка за сталом цячэ,
Я засынаю, па шчацэ
Чыесцi вусны казытнулi,
То пэўна бацька, цi матуля,
А веска ўсе гудзе, як вулей…

То ўсе былое - успамiны,
А я, тым больш мая краiна
Не раз другi згадалi  вечар,
Калi вiльготны цеплы вецер
Прынес на родную старонку:
Плутонiй, цэзiй, ёд i стронцый,
I хмару чорную бяды.
Ды мы не ведалi тады,
Што будзе  з вескамi, з людзьмi,
Бяду часовай успрымалi,
Яе размах не распазналi.
З тае пары  прайшлi гады
Вясна прыходзiць як заўжды.
Але  не радасць, сум нясе
I вескi гiнуць пакрысе.
Ля хат здзiчэлi ружы - кветкi,
Маўчаць - панурыя  палеткi,
Лугі, што хмызам параслі
Даўно няма нідзе  раллі..
Праскача  прыцемкам  зайчыха,
Туман пасцелiцца сiвы,
Ды вые воўк самотна, цiха:
«Ну, дзе вы людзi, лiха, лiха
Пануе там, дзе вы жылi».


Рецензии
В Ваших стихах, Надежда, так много любви, душевного тепла
и боли к родной земле, к судьбам близких Вам людей,
что душа откликается на каждую Вашу строчку.
Примите мои слова благодарности за Ваше творчество.
О моих корнях Вы можете узнать, прочитав моё "Волчее Болото".
С уважением


Евгений Карпов Ярославль   30.10.2014 22:00     Заявить о нарушении
Спасибо , Евгений. Обязательно прочитаю.

Надежда Чмара   30.10.2014 22:21   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.