Папугай ды Пелiкан

Папугай  ды Пелiкан

   Папугай гаворыць Пелiкану:
  «Ты чаму такi не паслухмяны?
 Жабянят ты ловiш на балоце,
Стварыў сабе акварыум у роце.

Жабяняты квакаюць i скачуць,
Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
Адкажы мне лепей, Пелiкоша,
Навошта табе гэтакая ноша?

Вось цiкава: у роце ўсё клякоча,
Булькае  i нечага квакоча.»
I пiшчаць жалобна жабяняты:
«Адпусцi нас, Пелiкан, да хаты.»

               Пелiкан сабе пад нос балбоча:
              «Я не-бу-не-му-не-ку-не-хо-чу.»
Папугагай:   «Ты чаго там булькаеш так смешна?
                Усмiхнicя! Дзе твая усмешка?
               
Давай лепей заспяваем пад гармонiк,
Адчыняй хутчэй свой жабiн домiк!»
Пелiканчык слухаць больш не можа:
«Адпушчу усiх дадому, Гоша,

Калi больш не будзеш ты пiлiкаць,
Не чырыкаць нават i не пiкаць.»
Маўчыць Гоша, нават не iкае,
Пелiкоша роцiк адчыняе.

Жабяняты весела танцуюць,
У дзюбу Пелiканчыка цалуюць.


Рецензии
Уяуляю сабе пацалунак у дзюбу.
Смешна.Дзякую!

Екатерина Василек   23.11.2013 22:21     Заявить о нарушении
Ведаеце,нiколi i не думау,што буду пiсаць для дзетак,тым больш выступаць.Дзецi хоць i складаная аудыторыя,але самая удзячная i шчырая.Калi iм не падабаецца,яны слухаць не будуць.Цiкава з iмi.дЗЯКУЙ ВАМ ЗА ВОДГУК!!!

Олег Старинчик   24.11.2013 00:41   Заявить о нарушении