Восень-2010 да нараджэння дачки Варвары

Жоўтымі кляновымі рукамі
Восень раздае свае прэзенты:
Мастакам падкіне новых фарбаў,
Пазалоціць пэндзлі і мальберты.

Клейкай павуцінкай непрыкметна
Прыляціць у творчыя блакноты,
Там пакіне сумныя сюжэты
І у строфах светлую самоту.

Падарункі верасень разносіць:
Роздум - людзям, прахалоду - рэчкам.
Ну а мне, ўявіце, гэта восень
Проста падарыла чалавечка.


Рецензии
Кранае сэрца! Так добра напiсана!

Наталья Протасевич 5   13.07.2012 23:13     Заявить о нарушении
Дзякуй. Нараджэнне дзіцяці - падзея, якую немагчыма параўнаць ні з чым. Напэўна, і верш таму такі атрымаўся.

Оксана Ярошенок   13.07.2012 23:19   Заявить о нарушении