Чорна-белы верш

Чорнае дрэва – у белым сумёце.
З чорнага коміна – белы уздых.
Недзе шаша чорнай стужкай праходзе,
Лес пад бялюткім уборам заціх.

Сціплыя фарбы зіма абірае:
Чорную туш, акварэль і гуаш.
Побач на даху варона старая
Годна завершыць выдатны пейзаж.


Рецензии
Чорным па беламу вершы кладуцца,
Гэта Аксана малюе пейзаж.
Вось бы мне ў белае штось апрануцца -
Выйдзе нядрэнны такі вернісаж)))

Вершы   22.02.2014 02:40     Заявить о нарушении
Класна! Шыкоўны адказ!

Оксана Ярошенок   22.02.2014 09:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.