Наперад са свабодай

Як крык душы народа майго
я вам загадваю - углядзіцеся ў нябёсы!
Бо, спадзяюся, ёсць на свеце моц,
якая пераможа ваша слёзы.

Напэўна, усім вядома, што заўжды
нам праўда так балюча коліць вочы.
Для тых, хто ўсё яшчэ не ведае яе,
але жадае зразумец, для тых, хто хоча

прачнуцца ад няведання, ад жаху,
які турбуе вас і ўвечары і ноччу:
адзінае, што трэба вам зрабіць -
аднойчы ўдзень расплюшчыць свае вочы.

22.12.2010


Рецензии