Не хварэйце, сябра!
Гэта Вам – і просьба, і наказ!
Цеплынёй душы сваёй сагрэйце
Новы верш, напісаны для нас!
А калі й прычэпіцца хвароба
І збярэцца болем ціскануць,
Дык начхайце рыфмай на мікробы –
І яны Вас болей не крануць!
Бо адчуюць: гэта бессярдэчна –
На паэта гуртам нападаць.
Ён, бы ўрач, уласным словам лечыць.
Захварэе – здарыцца бяда.
11.02.2011
Свидетельство о публикации №112070100900