Сёння ух якi мароз!

Сёння — ух — які мароз!
Недзе градусаў пад трыццаць!
Працінае аж да слёз,
Парам выдыху клубіцца!

Лезе ў шубу, шчыпле твар,
Правярае, як абуты.
Бы свавольны,  грозны цар,
Па зямлі шыбуе люты...

Адчувае свой канец,
А здавацца не жадае.

Ды чаго дарма шалець?
Хай вясна на трон сядае!

1.03.2011


Рецензии
Мне падабаецца: коратка, а ўсё сказана!

Светлана Рыжкова 3   10.01.2013 19:53     Заявить о нарушении
Дзякую! Захвалілі мяне.

Демьянова Татьяна Дмитриевна   10.01.2013 22:36   Заявить о нарушении
Калі хвалю, то толькі заслужана. Проста так - ніколі. Лепей прамаўчу.

Светлана Рыжкова 3   11.01.2013 21:05   Заявить о нарушении