Рэчаiснасць кувалдай па сэрцы...
Шандарах ды па розуму – бац!
І гвалтуе амаль да паўсмерці –
Не памерці і не ачуняць.
Смокча кроў ненаеднаю зеўрай,
Бы вампір, паглынае людзей.
І гудуць разкілзаныя нервы
Пад напругай шалёных падзей.
На абшарах старэнькай Еўропы
Ў час апошні, да жаху ліхі,
Зноў збіраюцца ў зграі натоўпы
І патопы змываюць грахі.
І ўздымаецца хваля вар’яцтва
Бы навала, над хворай зямлёй.
І змятае пясчаныя царствы,
І знішчае ілжывы спакой.
І збіраюцца новыя воі,
І сувоем звіваецца лёс.
А над гэтай пустой мітуснёю
Ззяюць зоркі ў далонях нябёс...
19.07.2011
Свидетельство о публикации №112070107369