О, верасня зялёная трава!

О, верасня зялёная трава!
 Так хочацца рукой цябе прылашчыць
 І дотыкам адчуць, што гэта – шчасце,
 І пахі лета ў сэрцы захаваць;
 Запомніць, як кавалачак жыцця,
 Імгненне непаўторнай прыгажосці,
 Каб потым сагравацца ў зімняй млосці
 Апошнім цудам летняга быцця…

12.09.2011


Рецензии