Не гуляйце, паэты, са смерцю!

Не гуляйце, паэты, са смерцю!
 Не рыфмуйце свой будучы скон:
 Гэтак лёгка – узяць і памерці,
 Калі вамі накліканы ён.

Не кідайце прароцкія словы,
 Не наводзьце прадбачаннем жах.
 Вашы лёсы – у вашых галовах
 І ў пакінутых вамі радках.

Як напішаце – гэтак і будзе,
 Што пасееце – мусіце жаць.
 Потым хай не здзіўляюцца людзі,
 Што ў зямле вашы целы ляжаць.

Двадцаць восемь... Ці трыдцаць... Ці сорак…
 Ну нашто – у нябыт – маладым?
 А за вамі сіротамі – творы,
 Горкай славы задушлівы дым…

Ах, паэты – прарокі, прабачцы –
 Не спяшайце заўчасна ў мурог!
 Лепш сябе даўгалецце прызначце,
 Ну а там… як дазволіць вам Бог…

4.10.2010


Рецензии