Калi я дапiшу апошнi верш...

Калі я дапішу апошні верш
 І духам узнімуся над зямлёй,
 Я палячу туды,
 Дзе ты
 Жывеш,
 Каб стрэцца і развітацца з табой.

Крану цябе праменьчыкам святла,
 Аблокамі пяшчоты атулю,
 Каб нават і без слоў
 Ты зноў
 Магла
 Пачуць мае нячутнае “Люблю!”

 Калі ж мяне паклічуць – і збягу
 адсюль у іншы свет – у небыццё,
 Я буду і адтуль,
 Пакуль
 Змагу,
 Ахоўваць, берагчы твае жыццё.

А ў дзень твайго скідання ланцугоў,
 Калі ты станеш дымкай трапяткой,
 Цябе сустрэну я,
 Мая
 Любоў,
 Каб болей не развітвацца з табой…

21.05.2011


Рецензии