***

ПАЭМА  КРЫЖА

Устань і ідзі.
Крыж свой нясі.
Крыж распластання
Матэрыяй Духа.
Добра сябе ты
Спачатку паслухай:
дзе та дарога,
вядзе што – да Бога.
А можа там сцежка,
ці нават ралля,
якую ўзараць табе
трэба самому...
Будзе тады ён,
твой крыж, цяжкаваты.
Духу патрэбная
Боска падмога,
стане твой крыж тады
лёгкім ад Бога.

+
Хрыстос
нёс
крыж
на плячах
людзям усім
паказаў шлях

+
Зараз за крыжам
Стаіць мілаванне,
Боская моц –
для людзей
падтрыманне,
калі імкнемся
да горняга свету,
самы галоўны палетак-
Душа.
Дух абуджаем,
вымалім умовы:
там прапалоць
а тут падправіць,
нягожую думку-
пераплавіць, сцерці
Боскай любоўю

+
Падчас імшы,
калі чытаюць
Святое Евангелле,
мы творым тры крыжы,
маленькія, замкнуць
каб тое, што можа
зблытаць шлях наш
на Зямлі: то думкі,
словы і пачуцці.
Учынкі потым ужо
ад іх ідуць.
Крыж на
лоб, вусны, грудзі
У адлюстраванні-
вочы, горла, сэрца-
будзем мець
у чысціні
зямной праявы.
Зямля і людзі
Людзі і Зямля
То звяз да ўзыходжання
на новую прыступку
                развіцця,
 нам вось што
прапануе сёння Неба.

+
Падтрымка Неба
была заўсёды.
А цяпер –
у кожнай істоце,
у кожнай праяве
учора – было
сёння – ёсць
заўтра – будзе
п а д о ў ж а н а
прэцэсійнае выраўненне
Зямлі і Чалавека,
мы – адно,
мы звязаны, спавіты
у гэтым хістанні,
у гэтым імгненні,
у парыванні
узнесці свой Дух

+
Зямля абрала шлях,
ды цяжка рухацца,
бо забіраюць кроў
(яна –дарагая,
яна –чорнае золата )
і дыхаць не даюць,
тралюючы лясы.
Зямля ачуняе
яна чакае
сваіх сапраўдных
сыноў і дачок.
Мы ўжо будзем
клапаціцца, каб
Зямельцы не скаціцца
у бездань.
Бо там, дзе творчасць
і святло,
мы адхінаем
тое тло, дзе дно:
яно там, дзе
Бога не відно.

+
Крыжовае знаменне...
Скрыжаванне
Матэрыі і Духа,
і гэта – праз Мяне
“У Імя Айца і Сына...” –
Лоб і грудзі.
Вертыкаль...
Па ёй прылятаюць
ды адлятаюць Душы...
І Воля Боская па ёй
“...Як на Небе так і на Зямлі...”
Спускаецца сюды.

“і Духа Святога”, ці
“и Святаго Духа”-
Гарызанталь, плечы
(бяры свой крыж)
Рабі, што хочаш,
ды нясі адказнасць
за думку, за слова,
за дзейснасць высноваў

+
Божа адзіны,
Спрадвечны, святы,
Як моцна любіш
Чалавека Ты.
Дух мецьме моцны
прапануеш усім,
каб паяднацца
з Творцам самім.
Нам бы дасягнуць
вышынь такіх,
у гэтых умовах,
у кожнага сваіх.
Тое, што робіш,
рабі адмыслова –
гэта і будзе
дарога да Бога.

+
На Белай Русі
у Чырвоным касцёле
ёсць белы крыж
з Ватыкану.
Той крыж
праводзіў цела
у іншы свет...
Але –
На Беларусі Бог жыве!
І помнікі паўсталі,
каб падтрымаць
Душу і Дух народа.
Ян Павел Другі –
ён стаіць
перад касцёлам,
крыж
у руцэ трымае –
усіх бласлаўляе.

+
Скрыжаванне дарог...
кожны з нас выбірае
многа раз у жыцці-
куды яму ісці.
Ды ўсе дарогі
вядуць да Храма.
               


Рецензии