***

    М А Ц І
Не хавала таго, што было
Аддавала ўсім цяпло...
Хутка час сплывае ў начы,
Мы з табою цяпер маўчым...
     Мама...
Выбачай мяне, дарагая,
Бо сама і цяпер я не знаю,
Што стаяла між намі тады,
А міналі гады й гады.
    Мама...
Хоць мы разам, побач жылі,
Усё сваё мы ў сабе няслі...
Берагла ты нас ад бяды
Засталіся цяпер мы адны,
    Мама...
Як мы мала з табою былі,
Праляцелі твае ўсе дні
Толькі ў працы, у ціхай нагодзе,
Так хацелася жыць нам у згодзе
    Мама...
Дзе тых слоў знайсці цеплыню?
Бога, вечнага Бога малю:
Дай спасцігнуць нам хоць калі –
Што трымае нас на  Зямлі?
    Мама...
Мы не бачым цябе, дарагая,
Але ведаю я, што ты з намі,
Бо прыходзіш у снах, маладая.
Будзь жа ў думках у нас назаўжды
      Мама....


Рецензии