***

                ***
Восень так шчыра папрацавала,
Лета дары ў засекі сабрала.
Сонцу штодня дае адпачынак,
Сіні туман запускае ў лагчыны.

Многа яшчэ лістоў на галінках.
Ветру то праца без адпачынку.
А вось без ветра ціша такая –
Чутна, як кожны лісточак злятае

Шорхае між суседзяў, лістоў,
Нібы крычыць ім:”Ляцець я гатоў!”
Смеласць патрэбна заўсёды ў жыцці,
Іначай граніцу не перайсці.


     ***
Восень як сталасць у чалавечым узросце,
Мае сваю асалоду, нічога не просіць,
Ходзіць яна гаспадыняй і ўсё прыбірае,
Добра папрацавалі, будзем мыв як у раі.

Восень – свае мы учынкі спакойна ацэнім,
Калі магчыма, то нашта й зменім.
Выканаць кожны жадаў асобную ролю,
Толькі б даведацца, што ёсць галоўным паролем,

І якім чынам адкрыюцца дзверы ў рая...
Ёсць меркаванне – любоў туды прапускае.
Вось праяўляць яе – гэта наша задача,
Будзе душа тады пець, яна не заплача...


Рецензии