лета 2011

  ЛЕТА  2011
                Жыві і цэльнасці шукай
                Аб шыраце духоўнай дбай.
                Максім Багдановіч
У сталіцы Беларусі
Размаўляюць усе “ па руску,”
Застаюся я сам- на- сам
З родным словам гэтым часам.

Узмацнела дыктатура,
І трасянка, як халтура,
Распаўзаецца ў мазгах
Моцна так, што проста жах.

І памылкі так балюча
Лезуць у вочы, пнуцца ў вушы.
Хто не ведае, той сцерпіць,
А куды ж сябе падзеці

Калі першая асоба,
(Зноў для нас якаясь проба,)
Падрывае ўсе асновы
Ці маралі, ці то мовы.

А цяпер ужо, як патрава,
Дык фінансавыя справы
Спрычыніліся да ўсіх:
Даляр скача, як той псіх.

 Чым жа гэта адзавецца?
І куды нам зноў падзецца,
Дзе прыкласці намаганні,
Каб не толькі праз чаканне

Штось змянялася ў дзяржаве,
Дзе дагэтуль усё права
Прыбраў адзіны кіраўнік –
Год сямнаццаць таму ўзнік.

Колькі лёсаў паламана!
А другія – без падмана
Тут не могуць зараз жыць-
Побач з ім не проста плыць.

Зачарованыя мірам,
Бо даўно ўжо так мундзіры
Не насілі ўсе мужчыны,
Церпім мы без дай прычыны.

Пэўна трэба зразумеці,
На сябе перш паглядзеці.
Цэласнасць хай кожны знойдзе,
Цэльнасць у сабе, дый годзе!

Божа права правяраці,
Ці спаўняем, як маці
Нас вучыла у згодзе жыць
Ды людзей усіх любіць.

Згода тая ў нашых сэрцах,
Згода ў душах, вы паверце:
Як спаўняем Божую Волю,
Такая будзе наша доля.


Рецензии