смутак

    СМУТАК
Дзяўчо стаіць
Каля вады.
І столькі ў
Постаці нуды,
Задуму, смутку.
Нат бяды...
А перад ёй
Вада бяжыць,
Ды толькі лёд
Паверх ляжыць.
Тут мудры
Воран узлятае,
Над ёю крыламі
Махае і уголас
Дзеўцы прамаўляе:
“Кар – кар, дзяўчо,
Ты не тужы, ты
Лепш на  сонейка глядзі –
Святло й жыццё яно дае,
Праменні шле
Усяму, усім.
Не выбірае, каго грэць.
Але ж ці зможаш
Ты узяць часцінку
Сілы ад вады, паветра,
Сонейка, зямлі?”
Дзяўчына тое не пачула,
Рукой махнула й пайшла
Як вол той, да свайго ярма...
Вось гэта так усё адбылося,
А можа мне так падалося
На раніцы, у пачатку дня,
Калі ўжо сонца ўзышло,
Ліло вакол сваё святло.


Рецензии