Памяць

Колькі часу мінула з тых пор, як загінуў мой дзед...
Мне бабуля казала, што шчырым і добрым ён быў.
Лесніком яго помняць, пакінуў глыбокі свой след
У тутэйшых садах сярод яблынь, парэчак і сліў.

Ён у лесе парадак любіў і заўсёды яго шанаваў,
Сябраваў з жыхарамі дубраў і сасновых бароў.
Грыву, што ў балоце народ яго імем назваў.
Там збіраюць маліну і шмат яшчэ іншых дароў.

Я таксама хачу так пражыць, каб застаўся мой след,
І не трэба геройства,  страляць ці гарэць у агнi.
А сумленна на працу хадзіць, як рабіў гэта дзед,
Гадаваць сваіх дзетак і даць ім усе, што i мне давялi.

Рецензии

***
Шчырае дзякуй, Алесь!
З павагай,

Игорь Лебедевъ   19.02.2013 20:38     Заявить о нарушении
спасибо, Игорь.

Александр Зенкевич   19.03.2013 12:42   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.