Па-за жыццём

Мы на могілках плачам удзень,
А ўначы праклінаем вылюдкаў.
Што такое прывід? Цень.
Цень забытых мінулах выбухаў.
І прыходзіць. І пуста глядзіць.
Цішыня. Мы баімся подыхаў.
Ён толькі хоча гаварыць.
Мы цураемся слоў, як ворагаў.
Гэты цень. Мільгае. Шапаціць.
Калі мёртвае здаецца нам нямёртвым.
Мабыць, мёртвае не можа гаварыць?
І маўчыць. Ні белым і ні чорным.
Яна ў кожнага будзе свая.
Гэта цені? Прывіды? Вылюдкі?
Можа стацца, прывід – гэта я.
Абвяргай, выракайся, выбухні…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →