Я не забыла

Я не забыла. Так проста здаецца.
Так можа здацца нават табе.
Сэрца мае гэтак жа б'ецца.
Проста не дам я трывожыць сябе.

Я не забыла. Я добра помню:
Боль пры растанні і позірк той.
Быццам напоўнены цяжкай стомай,
Помню і голас прыцішаны твой.

Я не забыла: ні слезы, ні смутак,
Ні дні пакут - адзін за адным,
Ні горкі жаль, што мяне ахутаў,
Ні сум па вачах тваіх.

Я не забыла. Думкі, жаданні
Нават цяпер парушаюць спакой.
Мару я часам аб нашым спатканні,
Любы ўбачыць бы позірк твой.

Я не забыла. Даволі сустрэчы -
Усе стане бачным у блакітных вачах -
Як мне балюча, і як я, дарэчы,
Часта сумую адна па начах.

Я не забыла. Я не забуду ніколі.
Што мне прыйшлося тады перажыць:
Крыўды, пагарды і столькі болю...
Гэтага проста нельга забыць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →