Беларусь 19 стагоддзя...
І вырашала суседзяў шлях,
І ведалі назву тваю ўсе дзяржавы,
Бо з'яўлялась і вялікай была.
А назву краіне з сябрамі вы далі
ВКЛ - каб ведалі ўсе,
Што вы не найгоршыя ў гэтым свеце,
А нават хутчэй наадварот.
Усіх беларусаў звалі ліцвіны,
А літоўцы - жамойты былі.
Дзяржаўная мова была старабеларускай
І свет паважаў вас тады.
Аднойчы цар рускі схапіць вас рашыў,
І цяжка было тады вам,
І трэба было аб'ядноўвацца з Польшай,
Каб хоць трохі свабоды вам мець.
І неяк вы жылі так пару стагоддзяў,
Хоць было і не проста падчас,
Аднак зноў у Расіі схапіць вас рашылі
І ўжо ў гэты раз не адны.
Царыца ўсё хітра распланавала,
А рашэнне было вас парваць,
Парваць за тры разы ўсю ту дзяржаву,
Якая была не мала.
А наша та шляхта і не заўважала,
Што робіцца навакол іх.
Яны проста спалі і не заўважалі,
Як хмары агортваюць іх.
Як часць адарвалі ўсе тут прачнулісь
І раптам пачалі клапатаць,
Як зберагчы землю, усю што засталась,
Ды як зберагчы свой народ.
Аднак гэты час ужо шляхта згубіла,
І позна было шкадаваць,
Аднак хоць старанна яны працавалі,
Час не звярнулі, шкада...
Вы вельмі старалісь і шмат што зрабілі,
Каб гэта была не вайна,
То можа за некалькі год так зрабілі,
Што сталі б магутней за ўсіх.
Аднак ужо царыца так моцна схапіла,
Што цяжка было адарваць,
Усё гэта дробязь, таму што царыца
Стварала ўжо тут урад...
Аднак ты змагалась і бунт тут падняла,
Касцюшка ж ім кіраываў.
Аднак не змагла ты царыцу адолець
Таму і парвалі ўсіх вас...
А ты не жадала здавацца без бою,
Таму Каліноўскі падняў
Паўстанне вялікае ў шэсцьдзесят трэцім,
Дзевятнаццатае стагоддзе ішло.
Аднак з-за таго, што з'яднацца не сталі
Паўстанцы з усіх зямель,
Цар рускі паўстанцаў усіх задушыў,
І зноў прывёў свой урад.
29 красавіка 2012 года.
Свидетельство о публикации №112050300415