Зоры

Неба над намі зорамі выткана,
Ціха наўкол, толькі вецер не спіць.
Дзесьці далека ты... дзе, я не ведаю...
Сэрца ад смутку мае баліць.

Можа, ты недзе, як я, зараз думаешь,
Можа, абодва на зоры глядзім.
Толькі адна я, адна гэтым вечарам
Зноўку сумую па твары тваім.

Ведаю я, што былое не вернецца,
Разам з табой мне болей не быць.
Помніш, на зоры неяк глядзелі мы...
Хіба ты зможаш пра гэта забыць?

Зараз інакш усе. Раптам змянілася.
Толькі вось зоры ізноў блішчаць.
Можа не спіш ты і бачыш на небе іх,
Разам са мной будзеш усе ўспамінаць.

Неба над намі знаемае, ціхае.
Будзе такім яно хіба заўжды.
Я пазіраю на зоры і ведаю -
Зараз на зоры глядзіш і ты...


Рецензии