Як судзiлi Жырафу

Як судзiлi Жырафу

«Ты аглобля, жэрдка, «жыр»
I нязручны пасажыр,»-
Усяк гавораць на Жырафу
-Кран пад'ёмны. Даць ёй штрафу.

Што ты, доўгая, зрабiла?
Галавою сонца збiла!
Сонца упала на луну
I цяпер нам не да сну.

З-за цябе мы мiс Шлагбаум
Атрымалi поўна траўм.
Лепш ляжала на зямлi,
Мы б цябе нейк абышлi!»

Тонкiм галаском Жырафа:
«Нi за што даеце штрафу!»
Языкам гаворыць злым:
«Не павiнна я нi ў чым,

Не знасiць мне галавы.
Пайшлi разам да савы!»
Да савы прыйшлi судзiцца,
Як усiм саве не спiцца.

I яна выносiць шалi.
Кажа: «Шалi паказалi:
Выйшла непаразуменне,
Сонца рэдкае зацьменне.

Хоць i рост твой метраў сто.
Штраф даваць няма за што.
Усё на гэтым не павiнна.
Ты прабач усiх, жардзiна!»

Сонца выйшла i заззяла.
Як, ранней, нам добра стала.
Паважаюць усе Жырафу,
Не даюць ёй болей штрафу.

Ад чаго ж яна сумуе,
Калi крыўдных  слоў не чуе?

11.05.2011г.


Рецензии