Песiмiст бачыць...
Аптыміст – толькі ззянне святла ў чорнай пастцы тунэля.
Рэаліст – і тунэль, і святло, і… о, бедныя нервы! –
Нейкі там сілуэт, што ляціць – нібы ў некага цэліць.
І адзін машыніст цягніка, што стралою імчыцца,
Успрымае крытычна і пільна паўночную яву:
Бачыць трох ідыётаў, якім закарцела напіцца
І палегчы на рэйках, забыўшы, што гэта - не лавы.
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112032608798