Малiтва

Маці святая, шчырая Маці,
У апеку сваю ты мой край прыбяры,
Лясоў хараство, каласы сенажаці,
І люд наш ты ласкай сваёй адары.

Святая Марыя, прачыстая Дзева,
Пакой дай зямлі, на якой мы жывём,
Дзе кожная птушка і кожнае дрэва
Ave Maria у хвале пяе.

Ласкавая Маці, Дзева Святая,
У цяжкай нядолі свій люд падтрымай,
Веры глыбокай калыска хай тая,
Надзею нам дорыць на светлы твой рай.

Нябесная Маці, Мадонна Палесся,
Калі мы спаткнемся – не пакідай…
У велічы яснай зор Паднябесся,
Цярпення нам кропельку толькі дай!

Каб вытрымаць хамства і вытрываць гора,
Каб крочыць наперад у сэрцы з Табой,
Каб супрацьпаставілі цяжкасці мора
Шырокай любві і ласкі Тваёй.
03.11.2001


Рецензии