Вiктар Мiкiтавiч, Вiктар Мiкiтавiч...
Віктару Мікітавічу Шведу,
вядомаму беларускаму паэту
на Дзень яго нараджэння
Віктар Мікітавіч, Віктар Мікітавіч,
Як жа ты любіш Радзіму сваю –
Болем працятую, жалем спавітую
Родную нашу святую зямлю!
Там, дзе жытамі хвалюецца Мора,
Некалі роднае слоўца пачуў.
Хай жа мінаюць нягоды і гора
Шлях, у які ты душою сягнуў!
Вершы твае прызываюць маліцца,
Ў сэрцы маім пакідаюць любоў.
Дай жа жыццю твайму, Божа, так віцца,
Нібы вяночкі сплятаюцца з слоў!
Віктар Мікітавіч, Віктар Мікітавіч,
Як жа ты любіш Радзіму сваю –
Болем працятую, жалем спавітую
Родную нашу святую зямлю!
23. 03. 2012 г.
Заўвага аўтара: Мора – вёска, дзе нарадзіўся В. М. Швед.
Свидетельство о публикации №112032305360