Балючае

Вянчаюць дарогу прыгожыя кветкі,
І чорныя стужкі пярэсцяць слупы –
Чыесьці загінулі родныя дзеткі,
А нехта бацькам носіць кветкі сюды.

Мільгаюць букеты святлом святлафора:
Чырвоныя, жоўтыя – быццам агні…
Магчыма, раней, як уранку, ці ўчора
Яшчэ тут высокія дрэвы раслі.


Рецензии