Памажы

Што з жыццём, судзьбою, быццам лебядою
 Пакруцiла думкi, адабралi зброю…
 Памажы… Памажы…
 Як сабой застацца, крыуды не баяцца,
 Дзе знайсцi сумленне, каб далей змагацца,
 Раскажы… Раскажы…

 Ва усiм белым свеце, кiнуты, як дзеци,
 Хочацца вышэй, але не даюць залезцi,
 Каб не знау… Каб не знау…
 Кожны сам як хоча, сярод цёмнай ночы,
 Аж да самай смерцi, выкалаушы вочы,
 Не думау каб… Не думау каб…

 Што ж жа зараз робiш, Божа ж ты мой Божа,
 Я не тое думаю, не так жыву я можа,
 Раскажы… Раскажы…
 Як дзяды казалi, што б маглi каб зналi,
 Каго ратавалi б, а каго й забiвалi,
 Памажы… Памажы…


Рецензии