Не страць...

Не страць галоўнага ў віры жыцця,
Хай бессэнсоўнымі не будуць хвілі,
Што часам вельмі хуценька ляцяць,
Бы сны ці згадкі векапомнай былі.

Сярод штодзённай звыклай мітусні
На некалькі імгненняў прыпыніся.
Паслухай неба, проста адпачні,
У цемры чалавечай не згубіся.

Каштоўнасцей адвечных не змяні
На нешта мімалётнае, пустое.
Няхай ляцяць нястрыманыя дні,
А ты заўсёды будзь самім сабою.


Рецензии
Вельмі спадабалася!
"не змяні На нешта мімалётнае, пустое"
Няхай так і будзе заўсёды!!!

Виктор Пригодич   13.04.2012 14:55     Заявить о нарушении
Дзякую! Няхай так і будзе!
Натхнення!

Надежда Петручук Филон   07.11.2012 18:32   Заявить о нарушении
Шчыра дзякую!

Виктор Пригодич   08.11.2012 18:02   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.