Шчаслiвыя гадзiн не назiраюць

Шчаслівыя гадзін не назіраюць,
Бо іншыя адзінкі вымярэння
Яны ў сваім жыцці, бясспрэчна, маюць,
Па іншаму ацэньваюць імгненні.

Глядзяць на свет з палёту хуткакрылай,
Не замінаюць ім аблокі-хмары
І, нават, калі ноч зямлю накрые,
Шчасливыя яны здзяйсняюць мары.

Наш час на месцы не стаіць ніколі,
Але яны жыццё апераджаюць,
Бо робяць, як заўсёды, трохі болей.
Шчаслівыя гадзін не назіраюць.
17.02.2012


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.