oui

          гучыцць як "Ўі",
          у перакладзе з французкай мовы - ДА

Апавяданне пра сябе
магчыма будзе й не цікавым.
Жыццё прайшло не як у сне.
Не кожны дзень былі забавы.

І жонку ўбачыў я сваю
звычайным чынам – на вяселлі.
Яна чакала, што знайду,
бо недалёка мы паселі.

Мы патанчылі не ў віры.
Марудна.

 З іншымі плясалі.
Яшчэ ня ёкала ў грудзі,
калі праводзіў, адгулялі ж.

Набыў ей гвОздзікаў,
 ідзем.
Яна пад руку ўсё трымала.
А потым, проста, як сваю,
ужо сваю(!) пацалаваў я.

Яна звычайная. Па мне!
І бачу – гэта нас здзівіла!
Ішлі да дому як у сне.
І ў сне яе там і пакінуў.

Тут распаведую, што я
дзявочых вусн наспрабаваўся.
Але заўсёды ў першы раз –
Хоць крок дыстанцыі трымалі.

Магчыма й трэба так рабіць,
Абапірацца перш на годнасць.
Яе ж не вабіла лічыць.
Ёй не патрэбна была роўнасць.

Чаму даць волю пачуццю
Ёй не было так небяспечным?
Мяркую зараз вось – як сню.
А мабыць гэта і навечна?

Хадзілі потым мы ў кіно.
Ў зялёных гаях пагулялі,
І кожным разам мне маё,
яна ўдвая, ці больш вяртала.

Я не кахаў шчэ ў тыя дні.
Але мяне ўсё ж захапіла.
Давер мне ў гэтым ёсць жыцці.
А годны я назвацца мілым?

І ўжо заглядваў я ў сябе.
Кахаць нідзе ж не навучыцца.
А ці яна па сэрцу  мне?
Чаму б пазней не ажаніцца?

Я чуў, кахаюць проста так.
А сам нікога не  кахаю.
Чаму ж не здольны аніяк?
Ну вось жа ш,
 бачыш, як жадаюць!

Ужо не памятаю як,
Але  ж і вырашыў –жанюся!
Бо не знайсьці мне аніяк,
Забольшай гэтае спакусы.

Я з ёй ішоў…прапанаваў…
 Яна імгнення не чакала!-
“Ўі”- я неяк «ачуняў»…
І закахаў, відаць, аддаўся!

Ужо прайшло шмат-шмат гадоў,
Было усё, амаль не бойка.
Але уі той зноў, і зноў
Нагодай мне, пра тую Вольгу.

Яна і сёння шчэ мая.
Сыноў мы разам з ёй гадуем.
Не кожны дзень яна звязда.
Але й далей мы разам будзем!

2009-2010 гг


Рецензии
СУПЕР!!! проста СУПЕР!!! =)
" не звязда" адчуваецца мужчынская логіка і рацыяналізм)))

Зинаида Умка   18.05.2012 02:08     Заявить о нарушении
Так, так.) Лепш сініца, чым журавель.
Але ж і "хто не рызыкуе, той ня п'е шампанскае.)))

Владимир Кабердин   18.05.2012 22:25   Заявить о нарушении