Когда выпадет снег...

.... ты мой званочак
а я твой любы звон...
                А. Мельнікаў

Калі выпадзе снег,
я з’яўлюсь да цябе –
Па заснежаных вуліцах
у ціхую хату
Прынясу нечаканую светлую радасць,
Калі выпадзе снег.
І спынюся на ганку,
і гляну з усмешкай ў твае
Ашалела-шчаслівыя светлыя вочы.
І пачую:
Мой любы званочак!
Калі выпадзе снег.


Рецензии