Другi лiст да свiнтОса

Каб чытачы былі "ў тэме": у нашым пад'езде ёсць хлопчык. Ужо вялікі, мабыць, класе ў 8-ым ці нават 9-ым. Паскудзіць, зараза! Навошта ён так робіць? Цяжка адказаць... Мабыць, які юнацкі максімалізм дае аб сабе ведаць, ці ён так прыцягвае ўвагу бацькоў? Але ж пакутуюць ўсе жыхары шматпавярхрвага дома. Гадзіць усюль, нават ў ліфце. Насамрэч, мо яму і прыемныя гэтыя пахі? Бо жыве хлопец на апошнім паверсе і сам заўжды карыстаецца ліфтам.
Ўсе спосабы добрыя ў барацьбе з такім нахабствам. Першы верш добра дапамог - ад нечаканасці сцуля быццам было запёрла, ды і наогул народ перастаў камплексаваць, і яго бадай што сталі тыкаць носам у ягоныя экскрэменты, але паціху - бо паршывец мог пашкодзіць машыну, дзверы, ці самаго таго, хто яму рабіў заўвагі...  Потым ён наогул, к нашай вялікай радасці, з'ехаў да бабулі. І вось на табе - ў добры час завітаў да нас...
*****************************

Ізноў у нашым доме свята:
Вярнуўся скунс дамоў-дахаты…
Ці назаўжды? Ці, мо, праездам?
Хвалюемся ўсім пад’ездам.

Ізноў за мусаркай насцата
Не дацярпеў, відаць, да хаты…
У ліфце зноўку нахаркаў,
Дзе, можа, кучу наваляў?…

А можа, мы адмецім свята?
Вярнуўся ж скунс дамоў-дахаты!!!
Мы пірагі не будзем ладзіць,
Лепш пойдзем ўсім пад'ездам гадзіць!

Яму ж прыемна, як насцата?
Давайце зробім так, рабяты:
Айда туды, к яму пад дзверы,
Надзьмем ўсім скопам ва ўсе шчэлі!..
****************************
МО, НАДАЮЦЬ БАЦЬКІ ПАСКУДЗЕ?
ЁН ГАДЗІЦЬ АБЫ-ДЗЕ НЕ БУДЗЕ?!


Рецензии