Што за лёс быць паэтам гаротным?

Што за лёс – быць паэтам гаротным?
 Як ні б’ешся, жыццё – каламуць.
 Надрукуюць, але пасмяротна –
 Бы вянок на труну пакладуць.

 Скажуць словы – бы кінуць каменні
 Ў раскапаную зеўру зямлі.
 Памянуць, ды праводзін імгненні
 Не забудуць гарэлкай заліць.

 Прачытаюць апошнія вершы
 І “пахваляць” памерлага так:
 “І ў жыцці быў нябога не першы,
 І сканаў, як апошні бядак.”

Паэтыяная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru


Рецензии