Насаты ды Вушаты

      Насаты ды Вушаты

У вёсачцы «Тушыце Свет»
Жыў адзiн цiкавы дзед.
Ад яго непадалёк
Жыў сусед – другi дзядок.

Першы дзед малы, вушаты.
Другi – доўгi ды насаты.
Кожнай ранiцай ля лаўкi
Вёска чуе iх забаўкi.

Кажа Нос: «Паслухай, Вуха,
Вось, як будзе завiруха,
Не патрэбны кажушок,
Як такi ёсць лапушок».

Вушаты: «А тваю такую дзюбу
         Не схаваеш i у шубу.
         Вось будзе некалi мароз,
         Зусiм адмерзне доўгi нос».



Насаты: «Мой суседзiк, памажы,
         Дай з вушэй сваiх лапшы.
         У цябе лапшы мяшок,
         Дык насып мне, хоць кулёк».

Вушаты: «Да мяне не сунь свой нос!
         Лепш бы йшоў на сенакос.
         Такiм носам без касы,
         Я б касiў i без расы».

Перасварацца суседзi
I iдуць дадому ледзьве.
Ноч не спяць, бо сорам душыць,
Зчырванелi нос ды вушы,

Цiск узняўся, сэрца б;ецца,
Хутчэй бы ранiцай сустрэцца,
Каб сказаць: «Прабач, сусед.
Сто гадоў жылi без бед,
I цяпер нашто журыцца,
Не патрэбна нам сварыцца?»



Вушаты: «Не такi твой нос i доўгi,
         Каб ты iм змятаў падлогi».
Насаты: «Не вялiкiя i вушы,
         Каб збiваць iмi iгрушы»…

Перасварацца суседзi
I iдуць дадому ледзьве.
Заўтра вёска зноў ля лаўкi,
Будзе слухаць iх забаўкi...


 


Рецензии