Радзiма - на белорусском языке
Адчуеш прыемнасць мясцовых навін,
Паветра мясцовага подых хваёвы,
І асабістасць гэтых хвілін…
Усё тут па-свойму любае сэрцу:
Жытнёвае поле, бярозавы гай;
Тут лепей заўжды: і ноччу, і ў раніцу,
У восеньскі дожджык, у квятісты май…
Блакітнае неба і бусел крылаты,
А можа жаўрак, што ўзляцеў да нябёс;
Маленькая рэчка ці можа крыніца,
Рабіна ля хаты, чаромха ці бэз…
Высокія ганкі згнілі ад сумоты;
Скрыпучыя дзьверы (пры бацьку і без);
Старэнькай матулі пяшчотныя рукі,
Што жмуць да кашулі дачушцын адрэз…
І снег наздраваты, і остаў лапаты;
Забор, што схіліўся, сарайчык дащчаты;
Карова і радам цялёнак кудлаты,
І певень сіпаты – усё, як у чароўным сне…
І нават балотца (за нашымі соткамі)
Здаецца цудоўным табе,
І лепей азёр тых, ніколі ні бачаных,
Байкала ці Чада, што вабяць і манюць
З юнацтва цябе….
Свидетельство о публикации №112021709457