Якi сягоння маразяка!
А, кажуць, будзе шчэ крапчэй!
Мароз кусае, бы сабака,
І шчыпле скуру, і пячэ.
Хоць і схавала цела ў футра -
Застаўся звонку толькі нос,
Але вятрыска сыпле пудрай,
Цалуе шчокі мне ўзасос,
Залазіць сам, куды не трэба,
Каленкі драчкаю дзярэ,
І дзеля нейкае патрэбы
Штурхае бегчы да дзвярэй.
І я бягу, і я хаваю
Сябе ў жаданае цяпло…
І ўспамінаю – як у маі
Прыгожа сёлета было!
Свидетельство о публикации №112020808873