Якая прыгажосць

Якая прыгажосць

Ах, якая гэты прыгажосць,
Калі, вось, снег прыкрые ўсе заганы;
Калі зіма пакажа сваю "злосць" -
На голлі іней паразвесіць ранкам.
             
Кагосьці вабяць тыя заграніцы:
Багацце, роскаш, доларавы шчот...
А мне б вады з крыніц тваіх напіцца
І не спазнаць няпрошаных турбот.

Я ўстану рана, толькі ўзыдзе сонца,
І па расе прайдуся раніцою,
Мне б любавацца даляглядамі бясконца,
І ганарыцца, Беларусь, табою.


Рецензии