Ты

Ты прамільгнула і сышла
з такога доўгага чакання,
неуміручага жадання,
шукання пільнага,
 блукання
сярод звычайнасьці штодня.
Ты прамільгнула і сышла.
І не дазволіла крануцца,
паспець крануцца да званка,
каб пачакала, не прайшла,
каб прыпыніла рух навукі
у бок далёкага канца.
Не засталася, каб адчуў,
каб даў адчуць сваё каханне.
Ты дзесьці  зноў у вандраванні
каля далёкіх надта дум.
Няхай праходзіць гэты сум
аб тваёй страце ў жаданні.
Непажаданая мая!
Не заставайся да канца.
Пакінь мяне, як і тады,
як адыходзіць прэч смуга.
Ты не дазволіш бачыць сны,
бо сон мой ты!
І толькі ты.


Рецензии
На лаўца і сон бяжыць, добрай раніцы, Уладзімір!

Алекс Чернобай   12.09.2026 09:07     Заявить о нарушении
Дзякуй,) Добрай раніцы, Алекс!

Владимир Кабердин   12.09.2026 09:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.