Такая вось яна, восень...

Такая вось яна, восень.
Для адзінокага - бяздонны сум
і проста непрыгляднае надвор'е
для ўсіх далёкіх
ад нясладкіх дум;

дзе ліхтары зранку
вільготна кроз туман сочаць
і я іду быццам
яшчэ пад каўпаком ночы.

Такая вось яна, восень.
Без яркага запалу ў золак,
дзе серы попел стаў
заместа фарбаў,
а кропкі пылу сталі
замест зорак.

Яе адзенне не ўбоства,
ды  не ў ружах,
а толькі голая яна
і не саромна, што маю
яна таксама агаляе душу.

3.12.2006


Рецензии