Мой куточак
Мой горад,я цябе кахаю!
Усмешкай шчырай кожнага спаткаеш.
Я кожны дзень цябе вітаю.
Блукаю па тваіх я вуліцах прыгожых,
Тэатры і музеі з новымі выставамі чакаюць.
І не сустрэну твараў я варожых-
Амаль што ўсе ў госці запрашаюць.
У Свіслач зазірну, нібы ў люстэрка
І па масточку ў Стары Горад прабягу,
Пасля заеду ў бібліятэку
І кніжку там цікавую вазьму.
Мой горад,Мінск каханы!
Усё ў жыцці я аддаю табе.
Ты ў маім сэрцы,назаўжды там захаваны,
З табой звязаны крокі ўсе мае!
Свидетельство о публикации №112020301830