смуга
Шкло падзяліла гэты свет
на звышсьцюдзёнае надвор'е,
і на пагодку з цыгарэт.
У сенцы дзьверы та пагода.
Ад стану іх і цеплыня.
Калі ва ў дрэнным стане - болей
відаць з падмерзлага вакна.
А праз вакно відаць сялібы,
дзе ёсць і штучнае святло.
Але у кожную адлігу
туман хавае іх жыццё.
Крыштальным шклом хіба падзеліш
на дзьве паловы гэты свет?
Агульным справам варта верыць.
Сваю – пільнуй, бо ўцячэ.
Сваё вяселле не забудзеш,
калі яно адно на ўсіх.
І дом уласны пабудуеш,
калі вучыўся на другіх.
Свидетельство о публикации №112020211868