Vae victis

Шэрыя дні і крывавыя ночы
Кавалкамі шкла мне парэзалі вочы,
У вушы плявалася праўда-надзея,
А рот заціскала хмурная падзея.

Ці ёсць апраўданне, ці Бог мне даруе
Памылку, якая імя мне марнуе?
Прымаю ўсялякае я пакаранне -
І гэта пытанне майго існавання.

Даруйце мне, людзі, што не было шкода,
Што я загубіў з ганарыстай пароды
Пакорнасць і гонар, каханне і злобу,
І тых, хто чакаў ад мяне пэўных словаў.

Учынкам маім кошт грашовы цяпер...
Хто зможа былы аднавіць мне давер?
Які мая плата мець будзе памер?
Хто верыць, што я не бязлітасны звер?

Крывая і хісткая сцежка паўстала.
Іду і баюся, не здалася мала.
Знікаю ў пацёмках, расплюшчаны вочы...
Зноў шэрыя дні і крывавыя ночы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →