Гэтак проста...

Гэтак проста   –  жывое пад нож…
А калі закранецца  аорта?
Прыкіпела душа?  - Ну і што ж?
Прыхілілася  сэрца ? - На чорта?

А прастора  сумуе,  трымціць
І не можа запоўніць пустэчу…
Але й гэтае ўсё адбаліць…
А пакуль што … 

Бывай…
І да стрэчы…

23.01.2012


Рецензии