паэз я

паэзія – не маё
жыццё,
але маё жыццё – паэзія.
і, як усякі па-эт,
 я не столькі пішу,
колькі запісваю.
гартаю старонкі сваіх былых уяўленняў,
і здзіўленнем
поўняцца вочы,
што бачаць па-за змрочнай штодзённай прозай
наколькі могуць быць
зрыфмаваны
маленькія шчасці й вялікія раны,
і тое, што смешна ды грэшна
можна ісці разам ці перад
усімі.
была б мацнейшай –
пайшла б ад усіх.
на маіх старонках
на дзіва натуральна жывыя
глыбокія карані зямлі ува мне
і захапленне крыламі,
блаславенні і ганьба
ад тых, больш родных за каго
ў мяне яшчэ не было.
страх падобнасці і страх непадобнасці
спрачаюцца за месца ў сэрцы
ўжо многа год.
- усё роўна.
мне сёння ўсё роўна,
як яно там было.
сёння мне значна прасцей адвязаць
ад жадання ісці за каханнем
зломленнасць,
стомленнасць
жыць у пытаннях,
адчаго не рыфмуемся
я і ты.
- ды чаго там.
гэта мінулы іспыт.

надышоў час іншых рыфмаў:
маё сэрца б’ецца
у новых рытмах
да новых людзей,
 да новых падзей.
да новых
 ідэй.


Рецензии