аб ментал тэце

Сам сабе кую кайданы
па-майстэрску,- як Гефэст;
З вулканічнага мэталу
Б'ю, "скрыжалі - маніфэст".

Б'ю за волю, б'ю за долю,
Ёсьць й молат, маю серп.
Толькі штосьці не выходзе,
Ўсё адно; - савецкі гэрб!

Я крычу, "я за свабоду"
І паўсюль пішу; - Жыве!!!!
Рабскі хлопчык з-пад народу,
І ня хто ня верыць мне.

Плачу я на дзіўнай мове,
Толькі, зразумее хтось?
Хіба стары дуб на поле,
І душы пакорнай злосьць.

Я малюся  на Эўропу
Сам ускладаю на алтар;
З'еў мяне каб на Ўсходзе
На абед, крамлёўскі цар.

Хоць і не бунтар я грозны,
Не схіляю галавы
Часам думаю, сур'ёзна;
Мы ж, зямлі гаспадары!

Але....

Сам сабе, кую кайданы,
 па-майстэрску,- як Гефэст
-З вулканічнага металу
Б'ю, "скрыжалі - маніфэст"....

Минск 2011


Рецензии